Сацыяльная рэклама супраць прагулаў і алкаголю шакавала інтэрнэт (відэа)

У інтэрнэце набірае папулярнасць неадназначная аўстралійская сацыяльная рэклама, якая заклікае школьнікаў не прагульваць заняткі. Відэа не рэкамендуецца да прагляду цяжарным і нервовым.

Неадназначны ролік, які выклікаў шмат спрэчак у сеціве, стварылі спецыялісты рэкламнай справы з Аўстраліі. Відэа распавядае пра старшакласнікаў, якія замест заняткаў вырашылі зладзіць двайное спатканне на закрытым пляжы на беразе акіяна. Два хлопца і дзве дзяўчыны збягаюць з класа, садзяцца ў класічны хіпоўскі фургончык і едуць адрывацца з півам, гітарай і сёрфамі. Але ў самы адказны момант ідылія парушаецца самым неверагодным і жорсткім чынам, піша Ridus.ru.

 

Leave a Comment