Пуцін распачаў інтэрвенцыю ва Украіну

123Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін унёс зварот у Савет Федэрацыі аб выкарыстанні Узброеных сіл РФ на тэрыторыі Украіны да нармалізацыі грамадска-палітычнага становішча ў краіне.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Крамля.

«У сувязі з экстраардынарнай сітуацыяй, якая склалася на Украіне, пагрозай жыццю грамадзян Расійскай Федэрацыі, нашых суайчыннікаў, асабістага складу вайсковага кантынгенту Ўзброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, які дыслакуецца ў адпаведнасці з міжнароднай дамовай на тэрыторыі Украіны (Аўтаномная Рэспубліка Крым), на падставе пункта «г» часткі 1 артыкула 102 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі ўношу ў Савет Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі зварот аб выкарыстанні Ўзброеных сіл Расійскай Федэрацыі на тэрыторыі Украіны да нармалізацыі грамадска-палітычнай абстаноўкі ў гэтай краіне», — гаворыцца ў звароце.

Leave a Comment