Савет Федэрацыі Расіі ўхваліў ваенную інтэрвенцыю ва Украіну, Расія адклікае амбасадара з ЗША

123Савет Федэрацыі падтрымаў зварот прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і даў згоду на ўвядзенне расійскіх Узброеных Сіл на тэрыторыю Украіны. Адпаведнае рашэнне падтрымалі 90 галасамі ўсе члены Савета Федэрацыі аднагалосна.

На парадку дня ў сенатараў было толькі адно пытанне — аб выкарыстанні на тэрыторыі Украіны Ўзброеных сіл РФ. Згодна прынятай пастанове, яна ўступае ў сілу з моманту прыняцця.

Згодна Канстытуцыі, толькі верхняя палата парламента дае згоду на такое рашэнне. Але, як удакладнілі ў апараце Савета Федэрацыі, такое рашэнне прымаецца на аснове звароту прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

У сваіх выступах удзельнікі паседжання, у тым ліку старшыня Камітэта па міжнародных справах Савета Федэрацыі РФ і намеснік кіраўніка Савета Федэрацыі Юрый Вераб’ёў адзінагалосна рэкамендуюць дазволіць выкарыстанне расійскіх войскаў ва Украіне.

Акрамя таго, выступаючы на паседжанні, Вераб’ёў адзначыў, што Расія адклікае амбасадара РФ з ЗША, паколькі «ў сваіх выказваннях аб «цане», якую заплаціць Расія з-за ўварвання ва Украіну, «ён» перасёк чырвоную рысу і выказаў пагарду да рускага народу».

Пры абмеркаванні звароту старшыня камітэта Савета Федэрацыі па канстытуцыйным заканадаўстве Аляксандр Клішас заявіў, што Віктар Януковіч звярнуўся да верхняй палаты парламента РФ і падтрымаў усебаковую дапамогу і абарону жыхароў Крыма.

«Гэты зварот з’яўляецца для нас дастатковай падставай, каб падтрымаць зварот прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, які паступіў да нас», — адзначыў Клішас.

Паводле яго слоў, Януковіч у сваім звароце прызнае тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, але адначасова гаворыць аб незаконных спробах «сілай захапіць уладу ў Крыму».

«Трезвый Взгляд»

Leave a Comment