Для гомельскіх чыноўнікаў указ Прэзідэнта — не ўказ

«Справа Піліпца» жыве і квітнее. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2006 года № 58 «Аб некаторых пытаннях адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў» пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 28.02.2006 № 293 зацвердзіў тэхніка-эканамічныя паказчыкі крытэрыяў аднясення жылых дамоў да катэгорыі павышанай камфортнасці.

Пункт № 3 наўпрост указвае: «Плошча кватэры — больш за 140 кв. метраў», значыць дом належыць да катэгорыі дамоў з павышанай камфортнасцю, зыходзячы з заканадаўства Рэспублікі Беларусь, участак пад забудову павінен быць выстаўлены на аўкцыён.

Новый рисунок (4)

Як бачым, на сайце ООО «Цэнтр лізінг» ёсць некалькі кватэр плошчай больш за 140 кв. метраў.

Але, як вынікае з адказу, аўкцыёна пры выдзяленні зямлі пад забудову не было, а прыналежнасць дома да катэгорыі павышанай камфортнасці чыноўнікі вырашылі высвятліць у праектнай арганізацыі:

карупцыя.адказ 2=2 001

Далей яшчэ цікавей:

адказ 001Аказваецца, дом не з’яўляецца домам павышанай камфортнасці, і маецца спасылка на дакумент, у якім чорным па беламу прапісаны крытэрыі:

Новый рисунок (4)

Пры наяўнасці хоць аднаго з іх дом адносіцца да катэгорыі «павышанай камфортнасці». Пляцоўка пад забудову такога дома павінна выстаўляцца на аўкцыен, а грошы, атрыманыя за пляцоўку — ў бюджэт!

Па дадзенаму факту мною накіраваны запыты ў адпаведныя органы.

Чакаем адказу разам!

Кастусь Жукоўскі, спецыяльна для «ТВ»

Leave a Comment