Расейскія СМІ зафіксавалі калону прывідаў, якія рухаліся з Украіны (фотафакт)

«В Погранслужбе ФСБ отмечают, что только с начала 2014 года в Россию въехало более 675 тыс. граждан Украины. Чаще всего они ехали в Белгородскую, Ростовскую, Брянскую области, а также в Краснодарский край. По сведениям ФМС, в феврале 2014 года миграционные потоки с Украины возросли в Ростовскую область на 53%, в Курскую — на 71%. В основном люди просят предоставить им убежище, есть заявления о получении российского гражданства в упрощенном порядке. Многие, в основном сотрудники силовых ведомств Украины и чиновники, заявляют о том, что они подвергались преследованиям и угрозам расправы», — пішуць izvestia.ru.

Праўдзівасць дадзенай інфармацыі вырашыў праверыць наш карэспандэнт, выехаўшы на месца.

Украіна.....

Мой першы прыпынак быў на стыку трох дзяржаў: трох дарог, адна з якіх наўпрост вядзе на аўтамабільны памежны пераход Сінькаўка (Украіна), ад якога на адлегласці крыху менш за сто кіламетраў размешчаны ўкраінскі горад Чарнігаў.

Украінаа.....

Другая — праз памежны пераход Новыя Юркавічы (Расея), абыходзячы слаўныя «рускія гарады» Клімава і Навазыбкаў, вяла ў стары этнічна беларускі горад Бранск.

Украіна.......

Беларускую мяжу праехалі без праблем. Прыпынак заняў не больш за дзесяць хвілін, памежнік на нашае пытанне, ці не павялічыўся паток транспарту з нумарамі сумежнай дзяржавы за апошнія дні, адказаў, што наадварот, зменшыўся. «Усе дэзінфармаваны і баяцца ездзіць», — такі быў вердыкт памежніка.

Украіна..........

Украіна............

 

Звярнуўшы ад паста направа, я працягнуў свой шлях у бок пункта пропуску Сінькаўка (Украіна). Паўпарожняя манатонная дарога, воблачна і пахмурна, за акном +5. Мне падумалася, што будзе цікава падлічыць сустрэчны транспарт з украінскімі нумарамі, які рухаецца з боку мяжы. За 15 хвілін я налічыў 4 аўтамабілі, тры з іх — велікагрузныя. Шмат гэта ці мала — судзіце самі.

Украіна........
Пост пераходу ўразіў мяне сваёй фактычнай бязлюднасцю.

Украіна......

Адзінкавыя пешаходы, ніякай чэргі з машын, пад’язджай да шлагбаўма — і будзеш першым! Пазнаёміўся з начальнікам змены паста, распавёў пра мэты свайго візіту. Той пасля ўсіх фармальнасцяў ласкава паказаў сваё месца працы, пры гэтым запэўніўшы, што якога-небудзь павелічэння прытоку грамадзян ён не назірае. Развітаўшыся з ім, адправіўся на нязведаную тэрыторыю «жоўта – блакітных братоў». Дарога была гэтак жа манатонная, адзінкавыя машыны. Пачаў церусіць дробны дожджык, які толькі дадаваў думак пра тое, што, хутчэй за ўсё, уцекачы калі і ёсць, то ўжо не з суседняй Украіны дакладна. Наведаўшы памежныя ўкраінскія вёскі, без прыгод павярнулі на зваротны шлях.

Крыху больш за паўгадзіны шлях, 10 хвілін на перасячэнне ўкраінскай мяжы як туды, гэтак і ў зваротным накірунку — і вось Расея, пункт пропуску Новыя Юркавічы.

Расея.

Расея..

Перада мной паўстала яшчэ больш «пустынная» карціна. «Дарожныя рабочыя», якія самотна працавалі, толькі ўзмацнялі ўражанне пра «наплыў» бежанцаў.

На вялікі жаль, у мяне не было спецыяльнага абсталявання для фіксацыі перамяшчэння прывідаў, якое, мусіць, маюць на «узбраенні» супрацоўнікі расейскіх сродкаў масавай інфармацыі і Уладзімір Пуцін!

Уласная інфармацыя «ТВ»

Leave a Comment