У Гомелі стартуюць моўныя курсы «Мова плюс»

3289fbade0b67428b8ddedcc2feaf23c_w604_h403_q95Унікальныя моўныя курсы адчыняюцца ў Гомелі. Горад над Сожам далучаецца да іншых гарадоў, што ўжо масава вывучаюць родную мову. Ужо ў гэтую нядзелю, 9-га сакавіка курсы «Мова плюс» стартуюць у Гомелі.

«Мова плюс» — гэта ўнікальны шанец не толькі палепшыць свае веды ў мове, але і даведацца больш аб родным краі, знайсці адзінадумцаў і сяброў!

Першы ўрок правядуць выкладнікі мінскіх курсаў «Мова нанова» Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка.

Калі: 9 сакавіка, 14:00
Дзе: вул. Палеская, 52 (грамадска-палітычны цэнтр)

Суполка УКантакце

Leave a Comment