Вечар памяці Рыгора Барадуліна…

Яму было толькі 79 гадоў… Ён быў найгоднейшы сын сваёй зямлі… Ён быў нацыянальным геніям…
Ён быў аўтарам дзясяткаў зборнікаў паэзіі і адным з найлепшых знаўцаў беларускай мовы.
Ён быў апошнім з плеяды класікаў, да якой належалі таксама Васіль Быкаў і Уладзімір Караткеві
Рыгор Барадулін — апошні беларус, якому надалі званне «Народны паэт» (1992). Узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Янкі Купалы (1976) за зборнік вершаў «Рум» і пераклады з Федэрыка Гарсіі Лоркі, Ордэнам Дружбы народаў, Ордэнам «Знак Пашаны», латышскім Ордэнам Трох Зорак (атрымаў званне Афіцэра Ордэна (4 ступень) 23 красавіка 1997 года) і медалём Францыска Скарыны. Барадулін з’яўляецца ганаровым доктарам БДУ, ганаровым грамадзянінам Ушацкага раёна.
У 2006 годзе кандыдатура Барадуліна была сярод намінантаў на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры (за зборнік вершаў «Ксты»).

Пакуль жывеш, развітвайся з жыццём
Штогодна, штогадзінна, штохвілінна,
Твой кожны дзень,
Забраны забыццём,
Лічы сваім найбольшым адкрыццём,
Ты — з дрэва часу
Кволая галіна.

Штодня вядзі з самім сабою бой,
Каб клопаты цябе не пахавалі,
Жыві надзеяй,
Мараю слабой,
Што свет трымаецца
Адным табой —
З ракі ўсёзабыцця — намерам хвалі.

Старайся не ў дзяльбе,
А ў малацьбе,
Каб вымалаціць з цемрачы праменне.
Ляж зморшчынкай
Ва ўсмешцы на ілбе,
Каб недзе ўспомніла жыццё цябе,
У незваротнай вечнасці —
Імгненне.

Сябры кааліцыі «Наша Альтэрнатыва» прапануюць разам ушанаваць памяць нашага любімага дзядзькі Рыгора. 15 сакавіка запрашаем у госці. Паглядзім разам фільм Алеся Матафонава пра Рыгора Барадуліна “Як па сухому…” , пачытаем вершы, пап’ем гарбаты. Збіраемся ля уваходу на аўтавакзал у 17.00. Калі ёсць пытанні, звяртай да кіраўніцтва суполкі «Хопіць піць — трэба жыць»

Natkaz.by

g

Leave a Comment