Нацыянальныя сымбалі — у кожны дом!

Гомельскія актывісты грамадзкай ініцыятывы «Хопіць піць — трэба жыць» працягваюць  кампанію распаўсюду  і папулірызацыі  гістарычных сымбаляў, пачатую у 2012 годзе .

 З нагоды впершага снегу  :) —  мяняем   Ваш  віртуальны  «рэпост»  суполкі у кантакце на рэальны БЧБ Сцяжок

На гэты раз » за рэпост»  акрамя   сцяжочка  з Пагоняй,  кожны 10 —  (дзесяты) «рэпоснуўшы» з першых 190  (ста дзевяноста  -19 )   атрымае у падарунак кубачак з ПАГОНЯЙ!

belaruspagonya

Гомельскі актывіст, адзін з аўтараў ініцыятывы  Максім Ражкоў  кажа —  за час правядзення кампаніі,  намі было распаўсюджанна больш за 1500(паўтары тысячы) шэўронаў з ПАГОНЯЙ, каля 2-х тысяч сцягоў і саколак , сотні кубкаў,тысячы магніцікаў і шмат іншага… І сёння магу сказаць — акцыя дала  плён!  Нашу ідэю падхапілі іншыя, больш моцныя і справа зрушылася…
Акрамя саміх сімвалаў, мы выдаем інфармацыйныя буклеты у якіх распавядаем аб гісторыі БЕЛАРУСІ , гісторыі нацыянальных сімвалаў і агульнаеўрапейскай культурнай спадчыне нашай краіны.»
Умовы  удзелу:
1)  Зрабіць  «рэпост» гэтага запісу на сваю старонку у «Кантакце»
2) Не выдаляць  яго да 25  Снежня  2016 году   са сваёй старонкі.
3) З’яўляцца сябрам суполкі «Хопіць піць -Трэба жыць»
Дадаткова!
1) Адзін «рэпост» =1 сцягу!
2) Калі няма у чалавека старонкі  «УКАНТАКЦЕ»  прымаецца   «рэпост» у ФЭЙСБУКУ! (не больш 50 «рэпостаў»у фэйсбуку агулам)
3) Да удзелу не прымаюцца удзельнікі старонкі якіх з’яўляюцца «фейкам»альбо пад чужымі дадзеннымі!
4)Да 25  Снежня  — даслаць арганізатарам варыянт атрымання прыза!
Увага — у сувязі з выпадкамі знікнення выйгрышаў на пошце «па дарозе да пераможцы»і вялікай колькасцю выйгрышаў  — варыянты дастаўкі прыза усяго 2 (два) Забраць у ГОМЕЛІ ці на УПРАВЕ БНФ У МЕНСКУ  (як вырыянт-перадаць праз знаемага)
Акцыя доўжыцца да 31 снежня 2016 года :) !
Кантакт для сувязі:   ТУТ
Арганізатары пакідаюць за сабой права адмове у прызе без тлумачэння!Па матэрыялах: spasemstranu.com

Leave a Comment