жыцце студэнтаў —У НАС І Ў «ІХ».

Самым лепшым студэнцкім інтэрнатам лічыцца дацкі Ціетген. што ў раёне Арыстадэ ў Капенгагене. А чаму сярод лепшых інтэрнатаў не бачым беларускіх? Адказ ніжэй.

 Параўнанне жадаю пачаць з таго, якім чынам даюць веды ў нашых і «іхніх» ВНУ. Адсюль , ад адносін да людзей і пады ходах да іх пачынаецца пабудова эканамічных і жыллёвых стасункаў. Корань стварэння ўмоў для пражывання таксама палягае ў адносінах і падыходах да чалавека ўвогуле.

            «НЕНАВЯЗЛІВЫ ЗДЗЕК—ПРЫЕХАЎ—ЦЯРПІ».

   Ён ніколі не схіляецца перад цяжкасцямі і здольны вывучыць за ноч кітайскую мову. Ён гатовы жыць у цяжкіх умовах, дрэн на харчавацца і апранацца, пры гэтым за ўсё плаціць. Ён здольны выкруціцца з любой сітуацыі, гатовы калі тэба дамовіцца з самім Д’яблам. Ён ведае, што перспектывы ягонай  будучыні размытыя і гарантый ніхто не дасць. Але імідж чалавека з дып лёмам перадусім! Вось ён—Беларускі студэнт.

  У прамым сэнсе «праз цярноўнік да зор» ідуць усе нашыя хлопчыкі і дзяўчынкі, чые крыжкі у бланках адказаў на пытанні тэстаў Цэнтралізаванага (ці як яго ўжо празвалі Цэн -тралі- ВАЛІ-заванага) тэставання праставіліся ў правільных клетачках.

  Маці снараджаюць у дарогу сваіх сыноў і дачок як на вайну. Зашываюць ім у патайныя  кішэні грошы, зэканомленыя і на копленыя, а часам пазычаныя загадзя. У горадзе ніхто ніякіх гарантый не дае. Першае выпрабаванне —уладкавацца ў інтэр нат.

  Калі ты не інвалід 1-2 групы, не сірата, не выхоўваеш непаўнагадовага, то давядзецца праходзіць праз «генератар выпадковых лічбаў». Потым, калі ўсе зрасцецца, цябе чакае зася ленне ў «полубокс» на 4 чалавекі. Можа канечне і пашчасціць, будзеце пэўны час жыць удваіх. Ды гэта вялікая рэдкасць сен ня—бокс на два чалавекі. Такія месцы маўкліва размяркоўваюцца «у кулуарах».  І ўсе роўна там будзе два чалавекі,  не меней. Пажыць ва ўмовах адзіноты ў Беларусі нерэальна.     

   Натуральнай «пацёмкінскай вёскай» паўстае беларуская ста ліца. У Мінску створаны ўсе ўмовы. месцаў хапае ўсім, інтэр наты для студэнтаў растуць, як грыбы. Але і там праблемаў хапае. Бо мала размясціць чалавека, трэба яшчэ каб ен жыў годна. У рэгіёнах  сітуацыя значна горш. Але пра гэта мала хто піша і гаворыць. Уся пазітыўная рыторыка адносіцца толькі да сталіцы. Ды каб там так было добра з месцамі, ці карысталіся-б попытам    агенцтвы арэнды жылля?

  Пра абсталяванне нават сталічных інтэрнатаў можна казаць бясконца. Пакуль у нас свята ўпэўнены—калі ёсць «Wi-Fi«—сервіс лічыцца павышаным.

    «ПРАЖЫЦЬ ЛЮБОЙ ЦАНОЮ ЦІ КРЫНІЦА ГОРА—САМІ СТУДЭНТЫ»

  Пражыванне—гэта асобны артыкул беларускага нацыя нальнага навучання. Пакоі на 4 чалавекі і так невялікія. Летам  бывае вельмі нязручна, душна, як у лазні. Пра кандыцыянер ніхто не кажа. Чэргі ў туалет і душ—нармальная з’ява. Крадзяжы ежы з лядоўні на агульнай кухні— звыклая з’ява.   Пра магчымасць выбара з кім жыць і гаворкі няма. Беларус разам з туркменамі (хрысціянін сярод ісламістаў—не пытанне), непалячы з курцамі, несудзімы з раней асуджаным..У нас трымаюць толькі розніцу палоў—хлопца гарантавана не пася ляюць з дзяўчынай.

  На тле культурных абменаў з сярэднеазіяцкімі рэспублікамі ў беларускія інтэрнаты масава засяляюцца іх грамадзяне. Якія прыўносяць свае элементы культуры ў жыц цё беларускіх інтэрнатаў. Напрыклад, госці з Азіі вельмі спецыфічна гатуюць ежу. Кітайцы і в’етнамцы смажаць саленую  се ледку і маюць звычку спускаць у ракавіну ачысткі ад бульбы, што прыводзіць да засораў. Азербайджанцы і туркмены выкарыстоўваюць пахучыя спецыі, пахам якіх потым патыхае ўся пасцель і адзежа беларускіх грамадзян.

  Блізкасць межкультурных сувязей спараджае і канфлікты. Напрыклад, бойка ў Гомелі паміж туркменамі і беларусамі.

Магчыма, што каталізатарам канфлікта стала назрэлая здаўна узаемная непрыязнь, карані якой магчыма крыюцца ў суме сным пражыванні.

  Пакуль краіна не дайшла да мультыкультуралізму, пасяляць прадстаўнікоў іншых народаў трэба асобна. Але месцаў не так шмат.

  Ды-й адносіны персанала да «панаехаў» бываюць розныя. Студэнтам даводзіцца часам цярпець кпіны з боку супрацоўнікаў інтэрната.

  Вось нядаўні прыклад. Падчас візіту Лукашэнка на Мінскі кам бінат хлебепрадуктаўу памяшканні інтэрната МДЛУ ўрываліся супрацоўнікі інтэрната з міліцыянтамі. Яны прымушалі студэн таў  зрываць са сцяны «няправільныя налепкі».

  «В общежитии заставляют снимать все плакаты, рисунки, наклейки и фотографии со стен из-за того, что Лукашенко будет проезжать мимо общежития на хлебозавод. Ходят деканы и другие люди. Если в комнате никого нет, то берут на вахте ключ и заходят. Все это, как всегда, сопровождается угрозами о выселении и исключением из университета. Они настроили пару людей в общежитии, чтобы те были их посыльными и сдавали всех ребят за мелкие нарушения, которые никому не приносят вреда. Установили тотальный контроль» (паводле Інтэрнэт-крыніц).

  Апрача гэтага ўсе дазвол выражаны ў бясконцых грашовых паборах «на рамонты», «на суботнікі», «на добрае надвор’е».. І ўдзел у разнастайных планавых мерапрыемствах у якасці ма соўкі і падставак для сцягоў.

  У такіх умовах чалавек можа альбо паводле А. Макарэвіча «прогнуться под  изменчивый мир», стаць актывістам БРСМ, наблізіцца да ўладаў у якасці удзельніка МООП—легальныя БРСМ-аўскія баявыя дружыны. Пакуль яны ходзяць поруч з міліцыянтамі, але заўтра цалкам магчыма будуць самастойна адбіраць у журналістаў камеры і не даваць здымаць. Як у Крыму. Да таго-ж трэба спадабацца ўладзе тут, каб потым пасля заканчэння ВНУ апраўдаць надзеі бацькоў і папросту адбіць тыя зашытыя ў патаемны кішэньчык грошы. Адбіць на хабарах на хлебным месцы пасля размеркавання і ўдалага выбару моцнага боку.

  Другія вызверацца і папоўняць шэрагі сядзельцаў на Акрэсціна, а неўзабаве магчыма і эмігранцкія спісы.

  Трэція. Іх шкада больш за ўсіх. Зламаюцца і адзін Бог ведае іх

далейшы лёс.

                «СТУДЭНТ ЯК ТВОРЧАЯ І СВАБОДНАЯ АСОБА»  

  Розніца ў падыходах да працэсу адукацыі ў замежных ВНУ заўсёды была агромністай. Ад выкладання ведаў, якімі вучаць карыстацца, а не выдолбываць па кніжцы напамяць, каб «здаць і забыць». А таксама вялікая розніца ў стаўленні да студэнтаў. На іх не глядзяць, як на чалавечы матэр’ял ці як на людзей, што прэтэндуюць на нечую жыццёвую прастору.

  Незалежнасць у замежным ВНУ выражана найперш у тым, што там чалавек можа проста БЫЦЬ. Такім, якім ён ёсць. І адмаўляцца ад удзелу ў грамадскім жыцці, і наспураць, актыўна браць у ім удзел.

  У беларускіх ВНУ грамадскай лічыцца толькі тая актыўнасць, што ініцыяваная зверху. За мяжой студэнт можа сам брацца за ажыццяўленне праектаў і ідэй, якія потым залічацца выклад чыкам. Добра, што гэтая тэндэнцыя паступова перадаецца і да нас.

  У інтэрнатах паражальная розніца ва ўмовах пражывання. Па-першае, ёсць магчымасць пагасіць палову коштаў за пра жыванне з дапамогай грантаў. Аплату за навучанне можна растэрмінаваць на тэрміны пасля заканчэння ВНУ. На Беларусі такая практыка існуе пакуль толькі ў выглядзе крэдыту на на вучанне ў адным з банкаў краіны. Які могуць і не даць.

  Умовы пражывання адрозніваюцца падыходамі. Калі чалавек жадае жыць адзін—ен будзе адзін. У кожным боксе есць не калькі санвузлоў—душ-прыбіральня, але за камфорт давя дзецца плаціць.

   У Вялікабрытаніі цана інтэрната—100 -150 фунтаў стэрлінгаў у тыдзень. Усе пакоі раўнакаштоўныя. Пасля заняткаў тут магчыма адпачыць, зрабіць заданні, да паслуг усё неабходнае.

  Францыя.  Прыехаўшыя студэнты маюць права на атрыманне сацыяльнага жылля на перыяд навучання  (ALS), альбо персанальную грашовую дапамогу на жыллё  (APL). Каб скарыстацца гэтымі ільготамі, трэба напісаць заяву у Фонд сямейных выплат (CAF).

  Германія. Рассяленнем  студэнтаў па інтэрнатах займаецца Таварыства студэнцкай узаемадапамогі  Studentenwerke, да якога трэба накіраваць заяўку і чым раней, тым больш добра. За пакой трэба будзе заплаціць каля 180 еўра у месяц. Гэта разам з камуналкай і інтэрнэтам.

Таварыства студэнцкай узаемадапамогі таксама прапануе праграму  «Wohnen fur Hilfe” («Дапамога за жыллё”):  студэнты жывуць у адзінокіх пенсіянераў, бескаштоўна дапамагаюць ім па гаспадарцы.

 

    Звярніце ўвагу—амаль усе вядучыя еўрапейскія дзяржавы самі прапануюць добрую дапамогу ў вырашэнні жыллёвага пытання. Нават калі студэнт прыезжы з іншай краіны. Тут у сутдэнтах бачаць найперш чалавека і асобу. А не крыніцу кло патаў і магчымых праблемаў, як гэта прынята ў нас.

  Даволі дэмакратычныя кошты, бо ў Беларусі прыкладана 2 базавыя велічыні каштуе толькі пражыванне ў інтэрнаце. Плюс «паборы на суботнікі», плюс вырашэнне паламанага бачка ў туалеце часта за свой кошт і іншая «цякучка». Можа заплаціць трохі болей, але жыць нармальна?

Андрэй Папоў, ТВ.

Leave a Comment