Дзядзька Рыгор, у сэрцах беларусаў на вякі…

— Вы разумееце, усё жыццё, яшчэ са школы, мне здавалася, што літаральна ўсе лепшыя за мяне, нават пішуць лепш за мяне. Я сапраўды так лічыў і дасюль лічу. Гэта не поза, я не гуляю тут у сціпласць — кожнага разу мне здавалася, што вось іншыя здольныя, а я — не. Да прыкладу, я дасюль лічу, што не варты, дапусцім, следу ад абцаса Уладзіміра Караткевіча. Ужо не кажу пра Васіля Быкава ці Міхася Стральцова! І Уладзімір Някляеў піша лепей за мяне. Да таго ж ён піша для свайго часу, а ці цікавы я сёння маладым?..

— А вершы для вас сёння — гэта праца ці пад настрой пішаце?

— Не, толькі пад настрой — нібыта вецер падзьме… Як пішацца, так пішацца… Часам сапраўды падумаеш: а ці варта яшчэ пісаць у 80? Але не пісаць я не магу. Праўда, нешта «манументальнае» даўно ўжо не з’яўляецца — хочацца толькі настраёвых іскрынак, ну, і каб гэта было натуральна. Вось калі ўзнікае пачуццё нечаканасці, калі нешта здзіўляе, чапляе, тады і пішаш, бо не можаш не сказаць пра тое. А ўжо кароткім радком ці даўгаватым…

(з інтэрв’ю СяргеяШапрана, Новы Час, 23.02.1014)

У суботу сябры кааліцыі “Наша альтэрнатыва” правялі вечар памяці Рыгора Барадуліна. Хто не змог падыйсці ў суботу, завіталі ў нядзелю. Па шматлікім просьбах кааліцыя “Наша Альтэрнатыва” праводзіць творчы конкурс памяці Рыгора Барадуліна. Ад Вас мы чакае вершы, прозу, ЭССЭ, прысвечанныя дзядзьку Рыгору. Колькасць не абмежавана. За сабой астаўляем права выбара лепшых твораў.

Творы прысылайце на электронную скрыню Natkaz.by@gmail.com, конкурс будзе доўжыцца да 14 красавіка.

Усім жадаем поспехаў ды творчага надхнення!!!

 

Leave a Comment