Вячэра ад “Cмачна есці!” Выпуск №1 (відэа)

Распачынаем новы відэапраект, прысвечаны гатоўцы па-беларуску. Мы будзем размяшчаць відэа прыгатавання разнастайных страў не выключна з беларускай кухні, але на беларускай мове.


Пра ідэю распавядае аўтарка Алеся Аўласевіч:

Я павінна адразу папярэдзіць, што не займаюся нацыянальнай беларускай кухняй. Гэта для мяне цікава як з’ява, але пасыл не ў гэтым.
Я займаюся гастранаміяй, збіраю рэцэпты, гатую і фатаграфую тое, што атрымалася. Аднойчы настаў час, калі фотак ежы стала зашмат і з’явілася ідэя займацца кухняй не толькі для сябе, але дзяліцца гэтым з людзьмі. Я стварыла суполку “Смачна есці!“  і пачала вывучаць лексіку, звязаную з гэтай тэмай, таму што па адукацыі я не філолаг і да беларускай мовы прыйшла адносна нядаўна.

Калі сайт kli4nik.info прапанаваў зняць відэа, я разгубілася, таму што было страшна несці адказнасць за чысціню мовы і маўлення, але гэты наступны крок у маёй кулінарнай кар’еры стаў вельмі цікавым.
Спадзяюся, што шэраг відэа, якія з’явяцца ў беларускамоўным сеціве будуць карысныя. Давайце ствараць не проста беларускую кухню, але кухню па-беларуску.

kli4nik.info

Leave a Comment