Амбасада ЗША абвяшчае прыём заявак на праграму “Пасольскі фонд захавання культурнай спадчыны”

Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі прымае заяўкі на гранты “Пасольскага фонду захавання культурнай спадчыны”. Гэтая прэстыжная праграма ўрада ЗША з 2001 года прадастаўляе фінансавую падтрымку праектам па ахове культурных каштоўнасцяў па ўсім свеце.

У конкурсе могуць прымаць удзел беларускія няўрадавыя арганізацыі, установы культуры, музеі і г.д. Гранты выдзяляюцца на праекты ў такіх сферах як рэстаўрацыя гістарычных будынкаў; ацэнка і кансервацыя музейных калекцый; захаванне месцаў археалагічных раскопак; захаванне традыцыйных рамёстваў, песеннай і харэаграфічнай спадчыны, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення; паляпшэнне ўмоваў захоўвання архіваў, манускрыптаў і дакументаў на мясцовых мовах.

Арганізацыям, зацікаўленым ва ўдзеле ў конкурсе, неабходна падаць заяўку (гл. «Формы заявак на ўдзел у праграме»), складзеную на англійскай і беларускай (рускай) мовах згодна з наступнымі інструкцыямі (PDF, 329 KB), на электронны адрас afcp@usembassy.minsk.by не пазней за 22 снежня 2013 года. Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца ў Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША  па тэлефоне (017) 217-04-81

minsk.usembassy.gov

Leave a Comment