Трамп забараніў фінансаваць арганізацыі, якія праводзяць ці прапагандуюць аборты

Прэзідэнт ЗША падпісаў указ, які ўмацуе ягоныя пазіцыі сярод Рэспубліканскай партыі, бо забараняе дзяржаўную дапамогу арганізацыям, якія прапагандуюць аборты.

Былы прэзідэнт Абама ў свой час адмяніў указ, які быў першы раз прыняты яшчэ рэспубліканцам Рональдам Рэйганам.

Znalezione obrazy dla zapytania Трамп забараніў фінансаваць арганізацыі, якія праводзяць ці прапагандуюць аборты

Пры аднаўленні традыцыйнай палітыкі рэспубліканцаў Трамп яшчэ і пашырыў дзеянне забароны — калі раней указ пазбаўляў пра-абортныя арганізацыі фінансавання прыкладна на $600 мільёнаў, то зараз амерыканскі федэральны бюджэт можа зэканоміць да $8 мільярдаў, піша Politico.

Прыхільнікі абортаў у ЗША, многія з якіх выходзілі на днях на так званы «Марш жанчын», рэзка раскрытыкавалі рашэнне Трампа.

У той жа час абаронцы чалавечага жыцця з моманту зачацця назвалі новы ўказ «працягам спадчыны Рональда Рэйгана» і «хуткім дзеяннем у падтрымку павагі да чалавечага жыцця».

Аляксандр Гелагаеў

 

 

 

 

 

 

 

 

 

m.nn.by

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.