«Мова дзяцей Крочыць па Беларусі!

Заняткі «Мова дзяцей» прайшлі ў Светлагорску

У суботу 15 красавіка адбыліся выязныя заняткі «Мовы дзяцей», што праходзяць у Гомелі другі год.

На імправізаваным уроку беларускай мовы прысутнічала 6 дзетак. Разам яны знаёміліся, гралі ў гульні, рабілі размінку, вывучалі назвы ягад, глядзелі мульцік. Кожны ўдзельнік атрымаў памятны кубачак з выявай эмблемы заняткаў «Мова дзяцей».

Каардынатарка гуртка і старшыня Гомельскага ТБМ Алеся Аўласевіч дзеліцца:

Мы бачым, што такія заняткі зараз вельмі актуальныя. Гэта запатрабавана, таму што ў дзіцячых садках і школах бракуе беларускамоўнай адукацыі, але бацькі зацікаўлены ў тым, каб дзеткі з дзяцінства чулі дзве мовы, мелі магчымасць рэалізаваць сваё права на навучанне па-беларуску, былі білінгвамі ў сучаснай Беларусі, вучыліся разважаць на сур’ёзныя тэмы, што не дае сучасная адукпацыя.

Алеся Аўласевіч у мінулым годзе распрацавала метадычны дапаможнік па правядзенні заняткаў для дзетак, у Гомелі адбылося больш за 50 заняткаў.

Уласная інфармацыя ТВ

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.