Другая частку дапаможніка па правядзенні заняткаў для дзяцей ад Гомельскага ТБМ

Гомельскае ТБМ распрацавала другую частку дапаможніка па правядзенні заняткаў «Мова дзяцей». У электроннай версіі распрацавана 12 заняткаў, якія падзеленыя па ўзросце: для 3-6 год і 8-12 год.

Зборнік месціць метадычныя распрацоўкі, гульні і размінкі, заданні па беларускай мове і гісторыі ў спалучэнні з правамі чалавека, майстар-класы, метады рэфлексіі з дзецьмі на занятках, тлумачэнне ўзроставых асаблівасцяў, парады выхавацелям і настаўнікам.

Аўтар дапаможніка і старшыня Гомельскага ТБМ Алеся Аўласевіч:

У дапаможніку прадстаўлены вынік працы гэтага навучальнага году. Вы можаце вольна выкарыстоўваць на сваіх занятках з дзеткамі яго цалкам, альбо браць найбольш цікавыя кавалачкі. Мы не маем камерцыйнай мэты, гэта нашае жаданне дапамагчы выхавацелям і настаўнікам у арганізацыі беларускамоўных заняткаў і пошуку метадычнай літаратуры. Акрамя Гомеля мы праводзілі адкрытыя заняткі ў іншых гарадах і бачым, што дзіцячая нефармальная адукацыя папулярная і запатрабаваная. Дамапожнік можа дапамагчы арганізаваць «Мова дзяцей» у вашым горадзе.

Моўныя заняткі праходзяць другі год, за гэты час праз іх прайшло больш за 70 навучэнцаў. Дадаткова ўдзельнікі здымаюць разам відэа і разважаюць на дарослыя тэмы.

Друкаваная версія дапаможніка будзе бясплатна распаўсюджвацца сярод выхавацеляў дзіцячых садкоў і настаўнікаў.

 

Уласная інфармацыя ТВ

%d такие блоггеры, как: