СТОП — СПАЙС!

З 26 па 29 сакавіка 2014 года ў Беларусі праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «СТОП — спайс!». Арганізатарамі акцыі выступаюць Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Падчас правядзення акцыі запланавана навучанне педагогаў тактыцы выяўлення непаўналетніх, якія знаходзяцца ў стане наркатычнага ап’янення. У навучальных установах запланаваныя тэматычныя выступы, а гэтак жа дэманстрацыя відэаролікаў аб шкодзе наркотыкаў. З бацькамі будуць праводзіцца прафілактычныя гутаркі аб магчымасці абмежавання доступу дзяцей з хатніх кампутараў і мабільных тэлефонаў да інтэрнэт — сайтаў, якія гандлююць «дызайнерскімі наркотыкамі». Гэтак жа з педагогамі будуць праведзены заняткі па выяўленні навучэнцаў, якія займаюцца спажываннем альбо распаўсюджваннем наркотыкаў , псіхатропаў і іх аналагаў ва ўстановах адукацыі і прылеглай тэрыторыі. Супрацоўнікамі міліцыі будуць праводзіцца адпрацоўкі месцаў масавай канцэнтрацыі моладзі, непаўналетніх асоб, якія стаяць на прафілактычным уліку ў АУС па лініі наркакантролю.

Актывістка «Нашай Альтэрнатывы» Наталля, знахозячыся назіральнікам па выбарам у школе №28, заўважыла надпіс на плоце «спайс міх +375……26». Вырашыўцы сфатаграфаваць дадзены надпіс сустрэлася з гневам намеснік дырэктара па гаспадарчай частцы:

Что вы здесь фотографируете. Это частная территория школы. Вы пришли наблюдать — наблюдайте, а в частную жизнь школы Вы не имеете право лезть. И пусть только это фото окажеться в интернете — я Вас по судам затаскаю.

На прапанову Наталлі зафарбаваць дадзеную амаль рэкламу наркатычных сродкаў, намеснік дырэктара па гаспадарчай частцы адмовіў, маўляў, у школе і так грошай няма, будзе рамонт — зафарбуецца.

На імя дырэктара школы Дарашкова М.М. была напісанна заява, з прапановай прыбраць надпіс.

7777777777777777777777777777

Дарашкоў усміхаючы сказаў: «А мы всегда такие надписи, как только видим, стараемся сразу же убрать. Мы так же очень против спайсов.»

Таксама Дарашкоў распавёў, што не так даўно, адзін з іх вучняў ледзь не памер ад спайсу, ішоў на заняткі, адзін раз зацянуўся і упаў. Дырэктар завяраў, што школа робіць усё магчамае, каб зберагчы вучняў ад смяротнай атруты. Нажаль ніякай інфармацыі на стэндах аб шкодзе наркатычных рэчаў няма.

Спайс парушае псіхіку чалавека, могуць развіцца псіхічныя хваробы. Пад дзеяннем спайсу чалавек сябе не кантралюе. Прывыканне да наркотыку вельмі хуткае. І, нажаль, у першую чаргу яго ужываюць маладыя людзі.

Змагацца з хэтай «халерай» у першую чаргу павінны супрацоўнікі МУС. Але і ад кожнага сумленнага грамадзяніна многае залежыць!

Leave a Comment