ДЗЕНЬ ВОЛІ Ў ГОМЕЛІ — ПАД ЗНАКАМ УКРАІНЫ!

Бягучы Дзень Волі праходзіў пад знакам Украіны і салідарнасці з украінскім народам.

  На сядзібе АДС зноў сабраліся людзі. Тыя, хто лічыць 25 сакавіка сваім святам. Тыя, хто жадае захаваць нестрачанае пакуль свята незалежнасці Беларусі. Некалькімі гадзінамі раней дэмакратычныя актывісты ўсклалі кветкі на магілу М. Жызнеўскага—беларуса загінуўшага на Майдане. І бягучая сустрэча прайшла пад знакам Украіны.

  Брала ўдзел ва ўрачыстасцях і спявачка Вальжына Цярэшчанка.

  Пасля прывітальных слоў У. Кацоры Ларыса Шчыракова, журналіст “Белсат” і стваральніца фільма аб Палуце Бадуновай правяла гутарку аб утварэнні БНР. Гэта стала сваеасаблівай прамовай перад дэманстрацыяй фільма пра Палуту.

  Вальжына Цярэшчанка  выканала беларускія песні. Па агульнай просьбе ўдзельнікаў у яе выкананні прагучала і ўкраінская песня “Гэй плыве кача”.

   Наступная частка імпрэзы была прысвечана паказу фільма аб П. Бадуновай, створаным тэлеканалам “Белсат” , рэжысер Валер Мазынскі.

  Прапануем Вашай увазе фотападборку з  сустрэчы.

Дзень волі Беларусь 25 сакавікаАндрэй Папоў. Спецыяльна для ТВ

Leave a Comment