Навукоўцы распрацавалі мабільную прыладу для былых алкаголікаў

mobprylЛячэнне ад алкагольнай залежнасці каштуе яе ўладальніку і яго сваякам немалой колькасці грошай і нерваў. Тым важнейшым бывае захаваць вынік тэрапіі. Для тых, хто ўжо прайшоў курс лячэння, навукоўцы з амерыканскага штата Вісконсін вынайшлі эксперыментальны смартфон-дадатак, які замінае спробам зноў пачаць піць.

«Цвярозафон», альбо своеасаблівы кантралёр цвярозасці, усяляк падтрымлівае гаспадара і не дае яму зноў сарвацца, адзначае RT са спасылкай на The Daily Mail. Дадатак штодня дасылае бадзёрыя паведамленніі, што найбольш важна, вывучае пры дапамозе GPS звыклыя барныя маршруты, якімі былы алкаголік ў свой час хадзіў, і прадухіляе спробы вярнуцца ў гэтыя ўстановы. Пры набліжэнні да запаветнага бара ці віннай крамы, прыкладанне ўключае гукавое апавяшчэнне і папярэджвае гаспадара.

Акрамя таго, «цвярозафон» забяспечвае доступ да онлайн суполак падтрымкі і кансультантаў па пытаннях лячэння алкагольнай залежнасці. У дадатку нават ёсць «трывожная кнопка», якая ў выпадку тэрміновай неабходнасці выклікае ўрача ці дашле апавяшчэнне сябру, які знаходзіцца ў максімальнай блізкасці, для тэрміновай падтрымкі.

«Кнопка дае магчымасць чалавеку імгненна адцягнуць увагу ў выпадку, калі ён адчувае, што вось-вось «сарвецца». Прыкладанне імгненна прапануе розныя спасылкі, напрыклад, на метады рэлаксацыі», — кажа Дэвід Густаўсон, спецыяліст Універсітэта Мэдысан Вісконсіна.

На думку распрацоўшчыкаў, прылада для алкаголікаў, якія здаравеюць — новае слова ў тэрапіі алкагалізму, якое дапаможа лекарам і самім пацыентам кантраляваць іх стан на штодзённай аснове. Як паведамляе Daily Mail, адпаведнае даследаванне паказала, тыя пацыенты клінік, хто атрымаў пасля завяршэння тэрапіі такі дадатак, што кантралюе, паказвалі лепшыя вынікі ў адмове ад алкаголю, чым тыя, хто атрымліваў стандартную падтрымку.

Падобны вопыт ужо быў у шатландскіх навукоўцаў — імі была распрацавана мабільная прылада, якая процідзейнічае жаночаму алкагалізму, пад назвай Drinking Mirror. Загрузіўшы ў яго сваю фатаграфію з указаннем прыблізнай колькасці ўжывальных у тыдзень спіртных напояў, дзяўчына зможа ўбачыць, як яна будзе выглядаць праз дзесяць гадоў, калі будзе ўжываць такую ж колькасць алкаголю.

Leave a Comment