З-за аварыі на цепласетках жыхары Мёраў мёрзнуць ужо некалькі тыдняў

У некаторых дамах палопаліся батарэі. Галоўны інжынер ЖКГ пагражае жыхарам, каб не скардзіліся. А міліцыя затрымала журналістаў прыехаўшых асвятляць падзею.

Аварыя цеплавых сетак адбылася яшчэ 20 студзеня, і дасёння яна не ліквідаваная, паведамляе сайт westki.info.Тэмпература ў дамах апускалася да 10 градусаў. Батарэі ацяплення ў некаторых дамах ледзяныя, у іншых – трохі цёплыя,а шмат дзе яны размарозіліся і лопнулі.

Журналістам удалося наведаць некаторыя з дамоў падключаных да гарадскіх цеплавых сетак. У трохпавярховым доме тэмпература ў кватэрах каля 16-і градусаў. У іншых дамах, кажуць, значна халадней.

Супрацоўнікі ЖКГ у адным з дамоў знялі лопнуўшую батарэю, а  замест яе ўсталявалі пралётную трубу. Памяшканне засталося без ацяплення.

У сярэдняй школе №3 вучні і настаўнікі сядзяць на ўроках у цёплай вопратцы.

У другім доме лёд на сценах. У трэцім гаспадар вымушаны выліваць з цеплавой сістэмы ваду, каб адбывалася цыркуляцыя. Помпа не працуе, таму гарачая вада ў батарэі не падаецца.

Гаспадар аднаго з дамоў сабраў шаснаццаць подпісаў пад зваротам у райвыканкам з патрабаваннем адрамантаваць ацяпленне. Яму патэлефанаваў інжынер ЖКГ і прыгразіў адключыць дом ад ацяплення зусім.

Учора міліцыя арыштавала журналістаў Сяржука Кручкова, Насту Рэзнікаву і Аляксандра Пацеева, якія прыехалі з Менску рыхтаваць матэрыял пра аварыю. Журналістаў вывезлі пад канвоем на мяжу горада і, выкарыстоўваючы шантаж, загадалі не вяртацца ў горад.

«Трезвый Взгляд»

Leave a Comment