«Ляпіс Трубяцкі» перамог у намінацыі «Гурт-2013»

А кліп гурта «Месяц» перамог у намінацыі «Музычнае відэа-2013″.

7 лютага Еўрарадыё абвясціла пераможцаў музычнай прэміі «Даём рады» .

Паводле вынікаў «Даём рады», «Альбомам-2013» названая пласцінка «Чорная панна» фольк-метал гурта Litvintroll, «Сінглам-2013» — «Гуантанама» ад Nizkiz. Статус лепшага сольнага выканаўцы другі год запар утрымлівае Зміцер Вайцюшкевіч.

«Музычным праектам-2013» Еўрарадыё лічыць «Джазавыя суботы ля ратушы», «Фэстам-2013» — міжнародны фестываль фолк-музыкі «Камяніца». Званне «Дэбюта-2013» дасталася камандзе Tonqi xod. Таксама сёлета Еўрарадыё ўвяло новую намінацыю — «Замежны альбом-2013». Ім стала пласцінка «Right Thoughts, Right Words, Right Action» гурта Franz Ferdinand.

Адмысловы прыз клуба Re:Public — «Самы шалёны канцэрт года» гэтым разам уручаны брытанскай камандзе Enter Shikari.

Па традыцыі, Еўрарадыё таксама ўручыла прызы ў несур’ёзных намінацыях. Так, кіраўнік студыі «Осмос» Павел Юрцэвіч перамог у катэгорыі «Няспраўджаная надзея-2013. Рэдкая птушка даляціць да сярэдзіны танцпола». Прэміяй імя Алісы Жыдовіч узнагароджаныя журналісты Зміцер Безкаравайны і Таццяна Заміроўская. Узнагарода ў катэгорыі «Непатанаючая легенда » дасталася гурту N.R.M. У намінацыі «Каляка-маляка»-2013″ перамагла вокладка альбома «Чорная панна» гурта Litvintroll, неверагодна падобная да вокладкі дыска брытанцаў Paradise Lost «Tragic Idol».

Фестываль»Даём рады» праводзіцца ўжо другі раз. Такім чынам Еўрарадыё падводзіць музычныя вынікі мінулага года.

У гэты раз ўрачыстая падзея прайшла «ў прыпанкованым фармаце».

«Трезвый взгляд», Фото: www.vk.com/dajomrady

 

Leave a Comment