«База бежанцаў з Украіны»

Пад’ем у 6 раніцы. Папіць гарбаты і наперад – развейваць міфы аб «базе бежанцаў» у вёсцы Касакоўка Жлобінскага раёна.

Шлях да Жлобіна заняў каля гадзіны. У горадзе да аўтамабіляў журналістаў і валанцёраў далучыліся яшчэ каля 7 аўто, і ўсе рушылі ў вёску Касакоўка.

21

 

Вось і вёска: тыповая для сённяшняга часу, амаль палова хат – пад лецішчы, зачыненыя дзіцячы садок і школа (менавіта ў ёй валанцёры і проста неабыякавыя людзі вырашылі стварыць месца часовага захоўвання рэчаў для магчымых 5-7 сямей украінцаў, якія, ратуючы свае жыццё ад вайны, шукаюць лепшай долі на Беларусі.

вёска

 Пад’язджаем да будынку – адразу прыемныя нечаканасці: людзей прыехала шмат, а рэчаў прывезлі яшчэ больш:

Людзі

Жлобін _0607

Усмешкі і задавальненне на тварах у валанцёраў:

Людзі і

Валанцеры

Лайкі і дзіця

Выгрузка рэчаў:Аўто

Гомель

Аўто новае

Чалавек

кухня

 Сартыроўка рэчаў па патрэбах і прызначэнні:

там

Коўдры

прастыня

Дзіцячае

сро дкі Дабрачыннасць даспадобы усім…

прытулак

діця

Школа – яна і тут школа…

дошка

глобус

аврора

Янка Купала

Што датычыць «міфаў», то з дапамогай аднаго з ініцыятараў аказання дапамогі спадарыні Надзеі мы іх развеялі:

Злобны міш

Міф першы — «База для бежанцаў»: ніякай базы, і тым больш «бежанцаў», няма і не плануецца. Памяшканне былой школы да вырашэння статуса валанцёры плануюць выкарыстоўваць для часовага захоўвання рэчаў для людзей, якіх вайна прагнала з Украіны амаль голымі.
Міф другі — «Прыедзе 100 -150 чалавек»:  на першых парах плануецца пасяліць у вёсцы (ці там, дзе знойдзецца праца) некалькі сямей (каля 5-7  на законных падставах, а далей час пакажа).
Міф трэці — «Мясцовыя жыхары баяцца, што людзі з Украіны не будуць працаваць, а будуць толькі лазіць па гародах ды красці»:  з кожным, хто выказаў жаданне прыехаць, валанцёры праводзяць размовы праз тэлефон і Скайп – удакладняюць спецыяльнасць, узрост і сямейны стан. Ідзе адбор. Па прыезду кожнага будуць суправаджаць валанцёры на ўсіх «прыступках» узаконьвання свайго знаходжання — есць папярэднія дамовы з усімі зацікаўленымі органамі дзяржаўнага кіравання.

Па вяртанні дадому нечакана мне патэлефанавала спадарыня Надзея і ўдакладніла наступнае: прадстаўнікі мясцовай і раённай улады выказалі жаданне дапамагаць валанцёрам на ўсіх стадыях іх працы…

Як кажуць БЕЛАРУСЫ: добрым людзям хай Бог радзіць.

Касцел

 

 

Уласная інфармацыя ТВ

 

 

Leave a Comment