Калі б камяні маглі плакаць… (фотарэпартаж)

У вёсцы Крутое Чачэрскага раёну, што за лічаныя кіламетры да забруджанай радыяцыяй зоны прымусовага адсялення, знаходзяцца могілкі славутага шляхецкага роду Жукоўскіх. Разрабаваныя, вынішчаныя, засыпаныя бытавым смеццем ды зарослыя дрэвамі і кустоўем… Адзінае, што выдае, што тут калісьці было месца пахавання – надмагільныя камяні.

Ляжаць яны, і нібыта слязамі заліваюцца… І плачуць не з-за таго, што забыліся пра род, які быў тут пахаваны. Плачуць, што беларусы забыліся, хто яны такія.

Чалавек адрозніваецца ад любой іншай жывёліны тым, што мае гістарычную памяць. Памятае не толькі пра сваіх бацькоў, але дзядоў ды прадзедаў. Памятае, і ўдзячны слаўным сынам свайго народу, якія праслаўлялі сваю краіну, і дзякуючы іх намаганням мы жывем у вольнай, незалежнай Беларусі!

Чаму беларусы забыліся на род свой?

Старажылы кажуць, што гэтыя могілкі стаялі і перажылі Другую сусветную вайну. Але з-за бездухоўнасці і прагі хуткіх грошай радавыя могілкі ў вёсцы былі разрабаваныя. Хто і калі гэта зрабіў – невядома, рабаўнікоў нават не шукалі. Ды і савецкай уладзе было толькі на руку, каб нацыя забылася на сваіх герояў і гісторыю. Бо тады нацыя пераўтвараецца ў «населеніе», якім лёгка можна кіраваць.

За больш чым 20 гадоў існавання незалежнай Рэспублікі Беларусь улады не адрэстаўравалі, не аднавілі могілкі , а некалі адносна буйная вёска Крутое амаль вымерла… Тым самым быццам бы намякаючы жывым: сёння вымерла вёска, а заўтра можа згінуць Беларусь…

Сёння актывісты «Нашай альтэрнатывы» і проста неабыякавыя беларусы зладзілі талаку на тэрыторыі шляхецкіх могілак. Былі спілаваныя дрэвы, прыбранае смецце. На надмагільныя пліты леглі кветкі.

Арганізатар талакі Кастусь :

— Зараз мы перажываем эпагей знішчэння беларусаў як народа і нацыі. Яшчэ трохі – і мы станем звычайным «населением», і каб мець чыстае сумленне перад сваімі дзецьмі і неяк паспрабаваць змяніць адносіны народа да сваёй гісторыі і памяці продкаў, праводзяцца дадзеныя мерапрыемствы. Бо без мінулага няма будучыні: калі чалавек не памятае, хто ён і адкуль, з гэтым чалавекам рабі што хочаш – менавіта гэтую палітыку напрацягу свайго панавання на беларускіх землях праводзілі расейскія захопнікі.

Арганізатар Андрусь Цянюта:

— Мы прыйшлі на гэтае месца, каб упарадкаваць могілкі. І самае галоўнае – гэта ўзгадаць беларускіх славутых продкаў.  

Надвор’е нібыта дапамагала. Было па-летняму цёпла, а вялізная чорная хмара прайшла ў баку, толькі крыху закранула вёску.

Пасля прыборкі быў арганізаваны невялікі пікнік. Спявала вядомая беларуская бардэса Вальжына Цярэшчанка.
Па дарозе дадому дождж прайшоў, і зноўку свяціла сонейка. Надзея на ўратаванне Беларусі, вяртання да асноў ёсць!

 

УЛАДЗІМЕРталакаВалодзякасяМаксімлесАнна.магіла

кастусьДзяўчаты.СмеццеуборкаНатавідэаБеларусь

тамдаброБеларусь мая

Беларусь .. Вольга Сп.Вольга.Мікалай1100Найлепшая.

мыЖукоўскія

Натказбай, спецыяльна для ТВ

Leave a Comment