«Тридцать первое февраля»: чарговы «ляп» ад гомельскіх чыноўнікаў

«Оригинал квитанции предоставить в кабинет № 17… до 31 .02.2014…», — такое патрабаванне прынесці ў суд за тэрмін да 31 лютага 2014 года квіток аб выплаце штрафу ад суддзі Цалковай Е.Н. атрымаў кіраўнік ініцыятывы «Хопіць піць — трэба жыць!» Зміцер Карашкоў, які быў пакараны за антыалкагольны пікет…

31 Лютага!

«Мала таго, што мой адзіночны пікет суддзя назвала «масавым мерапрыемствам», яна ў дадатак яшчэ і дні месяцу па-свойму лічыць. Мусіць, сапраўды цяжка з кадрамі ў нашым каралеўстве», — пракаментаваў дадзены выпадак Зміцер Карашкоў.

Уласная інфармацыя ТВ

Leave a Comment