Са святам закаханых!

Вакол імя святога Валянціна ў народзе існуе шмат цікавых паданняў. Адно з іх абвяшчае, што ён быў настаяцелем храма ў Старажытным Рыме і, насуперак закону, таемна вянчаў воінаў-легіянераў з дамамі сэрца. Але аднойчы на святара данеслі, а потым пасадзілі і прысудзілі на смерць.

У астрозе святар сам закахаўся ў прыгожую дзяўчыну Стэфанію — дачку турэмшчыка. А перад пакараннем малады святар напісаў ёй любоўнае пасланне і коратка падпісаўся: «Твой Валянцін » (адсюль і назва любоўных паштовак — «валянцінкі»). Прыняўшы пакутлівую смерць, настаяцель Валянцін быў далучаны да ліку святых. Магчыма, гэта проста добрае ўяўленне. Але калі яно ўпарта перадаецца з пакалення ў пакаленне, значыць, людзям трэба верыць у каханне.

сьвяты валянцін .

сьвяты валянцін..

сьвяты валянцін

 

За шматвяковую гісторыю чалавецтва было сказана столькі прыгожых слоў пра каханне, проста немагчыма прыдумаць і напісаць нешта новае. Яно бывае і салодкае, і горкае. Адному прыносіць шчасце і задавальненне, іншаму — расчараванне і боль. Каханне — гэта яшчэ і штодзённая праца нашай душы. Гэтае жаданне дорыць радасць і надзею, тое, да чаго мы імкнемся заўсёды, што вядзе нас па жыцці .

Spasemstranu.com

 

Leave a Comment