Сочы-2014. Беларуская фрыстайлістка Ала Цупер выйграла золата

цупер_лыжная_акрабатыка
RIA Novosti

Прадстаўніца Беларусі Ала Цупер заваявала залаты медаль у лыжнай акрабатыцы на Алімпійскіх гульнях у Сочы.

У трэцім фінале Цупер набрала 98,01 бала. Срэбраны медаль дастаўся кітаянцы Ментао Сю (83,50). Бронза ў аўстралійкі Лідзіі Ласіле (72,12).

Да ўвагі: Ала Цупер нарадзілася 16 красавіка 1979 г. ва ўкраінскім Роўна. Скончыла Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. Цяпер жыве ў Мінску. Да Алімпіяды ў Сочы ўдзельніца чатырох зімовых Алімпійскіх гульняў: 1998 (5-е месца), 2002 (9-е), 2006 (10-е) і 2010 гадоў (8-е).

«Трезвый Взгляд»

 

Leave a Comment