Падарожжа ў Еўропу – Вільня

Надакучыла сядзець дома? Адпачынак працягвацца, а ты бавіш час на дачы? Не трэба так! Айда падарожнічаць! Актывістка кааліцыі “Наша Альтэрнатыва” Наталля і Андрусь з “Маладога Фронту” з мінімальнымі фінансамі, мінімальным валоданнем замежных моў вырашылі праверыць, наколькі лёгка падарожнічаць па Еўропе. Якая яна ўвогуле, гэта Еўропа? Дзеля эканоміі сродак было вырашана ехаць аўтаспынам. Дарога ад Менску да Вільні заняла 4 гадзіны. «Мяжу пераходзілі, канешне, пешшу, — кажа Наталля. – Першае адрозненне, якое моцна кідаецца ў вочы – гэта спецыяльная пешаходная дарожка для пешаходаў. У Беларусі мы ішлі сярод машын. Таксама у…

Круглы стол. «Жыві без бар’ераў»

Даступнае ці безбар’ернае асяроддзе ў шырокім сэнсе — гэта асяроддзе, якое стварае лёгкія і бяспечныя ўмовы для найбольшай колькасці людзей. І ў першую чаргу ад чалавека залежыць зручнасць яго перамяшчэння каля свайго дома і па горадзе. Мы часта памылкова лічым, што ў безбар’ерным асяроддзі маюць патрэбу толькі людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Але ў даступным асяроддзі гэтак жа маюць патрэбу і пенсіянеры па ўзросту (2.400.000), 306,7 тыс. дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў. Гэтак жа на тэрыторыі Беларусі пражывае 506,7 тыс. інвалідаў, дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў з асаблівасцямі псіха-фізічнага…

Ратуйма царкву ў Чарацянцы! – фотасесія

Вёска Чарацянка знаходзіцца непадалёк ад мяжы з Украінай. Адна з асаблівасцяў вёскі — яе царква: гэта прыгожы, мураваны будынак 19 стагоддзя. Менавіта яна прыцягнула ўвагу актывістаў сваім станам: дах, муры, вокны — ўсё патрабуе рамонту, і менавіта з мэтай прыцягнення ўвагі магчымых фундатараў і была арганізавана “талака–вандроўка”. Да таго ж актывісты «Нашай альтэрнатывы» супольна з сябрамі іншых гомельскіх арганізацый планавалі прыбраць тэрыторыю вакол царквы, пафарбаваць агароджы, ды й шмат іншага. Большасць з планаванага ўдалося ажыццявіць, мясцовых жыхароў заклікалі паўплываць таксама. Ды і наогул выдатна было б звярнуць увагу як мага…

Талака — вандроўка па вёсках Гомельшчыны

«Наша Альтэрнатыва» працягвае кампанію па захоўванні гістарычнай спадчыны Гомельскага рэгіёну: мінулым разам актывісты сумесна з ГА «Талака» і гомельскім ТБМ упарадкавалі разрабаваныя пры Саветах старыя шляхецкія могілкі роду Перасвет-Солтанаў. У гэтыя выходныя, 24 і 25 траўня, мы прапануем кожнаму далучыцца да вандровак па вёсках Гомельшчыны: наведаць Чарацянку і Гадзічаў, дзе помнікі гісторыі — цэрквы — знаходзіцца ў занядбаным стане, завітаць у Пракопаўку ды пабачыць аскепкі старога парку і шляхецкай сядзібы. Галоўная ж мэта мерапрыемства — прыцягнуць увагу да гаротнага стану царквы ў Чарацянцы, прыбраць яе, бо нельга дазволіць знішчыць бяздзеяннем…

Пераслед супрацоўнікамі МУС Змітра Карашкова

Супрацоўнікі МУС працягваюць пераследваць кардынатара грамадзянскай ініцыятывы «Хопіць піць — трэба жыць» Змітра Карашкова. Усе апошнія падзеі, пачынаючы са звальнення з працы, Зміцер звязвае з падзеямі на Майдане. Актывіст паведаміў: Сення мяне выклікалі па позве ў следчы камітэт.  Я лічу, што гэта звязана з падзеямі ва Украіне, з маім выступам са сцэны Майдана, які адбыўся ў ноч з 6 на 7 студзеня. Таксама цікавіліся, дзе я быў апошнія два тыдні, што я рабіў у Менску. Я ўпэўнены, што інфармацыя аб маім адміністрацыйным арышце ў іх мелася. Зміцер таксама дадаў, што…

СТОП — СПАЙС!

З 26 па 29 сакавіка 2014 года ў Беларусі праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «СТОП — спайс!». Арганізатарамі акцыі выступаюць Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Падчас правядзення акцыі запланавана навучанне педагогаў тактыцы выяўлення непаўналетніх, якія знаходзяцца ў стане наркатычнага ап’янення. У навучальных установах запланаваныя тэматычныя выступы, а гэтак жа дэманстрацыя відэаролікаў аб шкодзе наркотыкаў. З бацькамі будуць праводзіцца прафілактычныя гутаркі аб магчымасці абмежавання доступу дзяцей з хатніх кампутараў і мабільных тэлефонаў да інтэрнэт — сайтаў, якія гандлююць «дызайнерскімі наркотыкамі». Гэтак жа з педагогамі будуць праведзены заняткі па выяўленні…

Дзень Волі ў Гомелі

25 сакавіка, у Дзень Волі, актывісты дэмакратычных арганізацыяў Гомеля наведалі магілы слыннага земляка Цімафея Вострыкава ў вёсцы Раманавічы, Героя Украіны і патрыёта Беларусі Міхаіла Жызнеўскага, які пахаваны ў вёсцы Сцяг Працы.  З могілак грамадзкія актывісты направіліся ў Навабеліцкі раён Гомеля, дзе ўсклалі жывыя кветкі проста на зямлю — на месцы дома, дзе жыла выбітная дзяячка Беларускай Народнай Рэспублікі Палута Бадунова.  Актывістка кааліцыі «Наша Альтэрнатыва» кажа: Для мяне Дзень Волі — гэта самае галоўнае свята ў навейшай гісторыі Беларусі.  25 сакавіка 1918 года упершыню, пасля 200-гадовага прыгнёту была абвешчана незалежнасць нашай…

Актывіст «Нашай Альтэрнатывы» адлічаны з універсітэту за грамадскую дзейнасць

У незалежных СМІ неаднаразова пісалася аб звальненнях з працы і адлічэннях з навучальных устаноў людзей, чые палітычныя погляды і дзейнасць разыходзяцца з ідэалогіяй, якую навязвае дзяржава. І вось чарговы свежы прыклад. Гомельскі актывіст «Маладога Фронту» Станіслаў Була ў 2013 годзе паступіў на філалагічны факультэт ГДУ імя Францыска Скарыны. Вучыўся паспяхова, толькі не ўлічыў аднаго: у нашай краіне трэба альбо сядзець ціха, альбо старанна хаваць свае палітычныя погляды. Яшчэ напачатку навучання загадчык кафедры палітычнай сацыялогіі М. Я. Цішкевіч пасля адной з лекцый, заўважыўшы на руцэ хлопца бранзалет супраць смяротнага пакарання, адкрыта…

Дзядзька Рыгор, у сэрцах беларусаў на вякі…

— Вы разумееце, усё жыццё, яшчэ са школы, мне здавалася, што літаральна ўсе лепшыя за мяне, нават пішуць лепш за мяне. Я сапраўды так лічыў і дасюль лічу. Гэта не поза, я не гуляю тут у сціпласць — кожнага разу мне здавалася, што вось іншыя здольныя, а я — не. Да прыкладу, я дасюль лічу, што не варты, дапусцім, следу ад абцаса Уладзіміра Караткевіча. Ужо не кажу пра Васіля Быкава ці Міхася Стральцова! І Уладзімір Някляеў піша лепей за мяне. Да таго ж ён піша для свайго часу, а ці…

Вечар памяці Рыгора Барадуліна…

Яму было толькі 79 гадоў… Ён быў найгоднейшы сын сваёй зямлі… Ён быў нацыянальным геніям… Ён быў аўтарам дзясяткаў зборнікаў паэзіі і адным з найлепшых знаўцаў беларускай мовы. Ён быў апошнім з плеяды класікаў, да якой належалі таксама Васіль Быкаў і Уладзімір Караткеві Рыгор Барадулін — апошні беларус, якому надалі званне «Народны паэт» (1992). Узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Янкі Купалы (1976) за зборнік вершаў «Рум» і пераклады з Федэрыка Гарсіі Лоркі, Ордэнам Дружбы народаў, Ордэнам «Знак Пашаны», латышскім Ордэнам Трох Зорак (атрымаў званне Афіцэра Ордэна (4 ступень) 23 красавіка…