Админістрацыйнае спагнанне за салідарнасць з брацкім народам

17 красавіка Суд Цэнтральнага раёну Гомелю прызнаў вінаватымі актывістаў кааліцыі «Наша Альтэрнатыва» Андруся Цянюту, Наталлю Крывашэй і Станіслава Булу ў парушэнні парадку пікетавання. За два дні да суду актывістам былі высланы новыя пратаколы, якія да актывістаў так і не дайшлі. Папяровыя позвы высланы не былі. Новы спосаб папярэджвання аб судзе — гэта эсэмэскі. Забыўся на тэлефон і паехаў у госці ці даў сваю сімкарту ў карыстанне знаёмым — нікога не цікавіць, галоўнае, што эсэмэска дайшла. Напачатку суда Цянюта і Крывашэй падалі хадайніцтва аб спыненні адміністрацыйнай справы, бо адбылася падмена пратаколаў…

Мядзьведжая пастка

Крым адышоў да Расеі. Скарыстаўшыся пострэвалюцыйнай блытанінай, слабасьцю пераходнага ўраду, фактычным развалам узброеных сілаў ва Ўкраіне, крамлёўскі самадзяржавец адгрыз частку, здавалася б, сяброўскае краіны. Зьдзіўляе хуткасьць, зь якой расейцы правялі гэтае “вяртаньне спрадвечна расейскай зямлі”: ад уводу войскаў да далучэньня Крыму не мінула і месяцу. Шпаркасьць рэфэрэндуму, падрыхтаванага за два тыдні самаабвешчаным марыянэткавым урадам Крыму, дзівіць сваімі лічбамі: 97% тых, хто прагаласаваў за далучэньне да Расеі. Проста замілоўваюць лічбы па Сэвастопалі — 123% ад сьпісачнай колькасьці жыхароў (уключна зь немаўлятамі і непаўналетнімі) галасуюць на рэфэрэндуме. Сапраўдныя цуды зьнешняй матэматыкі па сыстэме…

Актывіст «Нашай Альтэрнатывы» адлічаны з універсітэту за грамадскую дзейнасць

У незалежных СМІ неаднаразова пісалася аб звальненнях з працы і адлічэннях з навучальных устаноў людзей, чые палітычныя погляды і дзейнасць разыходзяцца з ідэалогіяй, якую навязвае дзяржава. І вось чарговы свежы прыклад. Гомельскі актывіст «Маладога Фронту» Станіслаў Була ў 2013 годзе паступіў на філалагічны факультэт ГДУ імя Францыска Скарыны. Вучыўся паспяхова, толькі не ўлічыў аднаго: у нашай краіне трэба альбо сядзець ціха, альбо старанна хаваць свае палітычныя погляды. Яшчэ напачатку навучання загадчык кафедры палітычнай сацыялогіі М. Я. Цішкевіч пасля адной з лекцый, заўважыўшы на руцэ хлопца бранзалет супраць смяротнага пакарання, адкрыта…