Вандроўка ў Еўропу – палёт на самалёце (фота)

Каб зэканоміць на квітке на самалёт, лепш за ўсё набываць іх праз інтэрнэт. Есць танныя квіткі ад кампаніі RyanAir, але купляць іх трэба загадзя. Калі Вы не маеце магчымасці расплаціцца сваёй карткай праз інтэрнэт, то ў Беларусі можна скарыстацца паслугамі турыстычных фірм. Там можна замовіць квіток на самалёт. За такую паслугу Вам прыйдзецца заплаціць усяго толькі 50 тыс. бел. рублёў. Калі Вы хочаце ляцець і глядзець у акенца, бярыце квіткі з літарамі “А” і “D”. Выгляд з самалёту зачароўвае прыгожымі краявідамі.

Падарожжа ў Еўропу – Вільня

Надакучыла сядзець дома? Адпачынак працягвацца, а ты бавіш час на дачы? Не трэба так! Айда падарожнічаць! Актывістка кааліцыі “Наша Альтэрнатыва” Наталля і Андрусь з “Маладога Фронту” з мінімальнымі фінансамі, мінімальным валоданнем замежных моў вырашылі праверыць, наколькі лёгка падарожнічаць па Еўропе. Якая яна ўвогуле, гэта Еўропа? Дзеля эканоміі сродак было вырашана ехаць аўтаспынам. Дарога ад Менску да Вільні заняла 4 гадзіны. «Мяжу пераходзілі, канешне, пешшу, — кажа Наталля. – Першае адрозненне, якое моцна кідаецца ў вочы – гэта спецыяльная пешаходная дарожка для пешаходаў. У Беларусі мы ішлі сярод машын. Таксама у…

Вандроўка ў Еўропу!

Актывісты грамадскай ініцыятывы “Хопіць піць – трэба жыць” ды «Маладога фронту» перадаюць свае прывітанкі з Вільні! НЕ марнуйце час адпачынку дома ці на дачы. Ад Менску да Вільні аўтаспынам — за 4 гадзіны. Хостел за 30 літ — гэта 120 беларускіх тысяч. Першай справай маладзёны наведалі месца, дзе адбываў свае апошніе дні Кастусь Каліноўскі. На месцы, дзе яго жыццё абарвалася, усклалі кветкі.