Бізнесменаў навучаць размаўляць па-беларуску

Упершыню ў Беларусі запускаецца курс па вывучэнні дзелавой беларускай мовы. Прадстаўнікі камерцыйных кампаній атрымаюць магчымасць развіць навыкі вусных і пісьмовых дзелавых зносін для правядзення перамоў, нарад, прэзентацый і інтэрв’ю на беларускай мове.

Ідэя стварэння курсаў па вывучэнні бізнес-беларускага з’явілася ў Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу (АЕБ)

«Беларуская з’яўляецца адной з афіцыйных моў у краіне, аднак магчымасці і прапановы па вывучэнні дзелавой беларускай на дадзены момант адсутнічаюць і было вырашана запоўніць гэты прабел», — адзначаюць арганізатары.

Буйныя прыватныя кампаніі ўсё часцей выкарыстоўваюць беларускую мову для прасоўвання сваёй прадукцыі і паслуг. У Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу, у сваю чаргу, вырашылі падтрымаць гэтую тэндэнцыю і надаць бізнес-беларускай большую значнасць, арганізаваўшы курсы па ёй.

Першы курс заняткаў разлічаны на чатыры месяцы з 5 верасня па 12 снежня 2014. Заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень з 9.00 да 10.30 раніцы па пятніцах у офісе АЕБ, размешчаным па адрасе вул. Казлова 7/535. Па завяршэнні навучання, будзе прадастаўлена магчымасць здаць распрацаваны Таварыствам Беларускай Мовы стандартызаваны тэст для праверкі ўзроўню ведання беларускай мовы.

Па пытаннях запісу на заняткі звяртацца па адрасе электроннай пошты katsiaryna.syrayezhkina@aebbel.by альбо па тэлефоне +375 17 245 9834, +375 29 167 9948 не пазней 25 жніўня 2014 года.

kli4nik.info

 

Просмотров: 0

%d такие блоггеры, как:
Яндекс.Метрика