Дзень святых Мяфодзія і Кірылы

Штогод 24 мая ва ўсіх славянскіх краінах адзначаюць Дзень славянскага пісьменства і культуры і ўрачыста ўслаўляюць стваральнікаў славянскага пісьменства святых Кірылу і Мяфодзія – настаўнікаў славянскіх.

Як вядома, святыя роўнаапостальныя браты Кірыла і Мяфодзій паходзілі з шляхетнага і набожнага роду, жылі ў грэчаскім горадзе Салуні. 24 мая Царква здзяйсняе памяць святых роўнаапостальных братоў Кірылы і Мяфодзія. Браты былі праваслаўнымі манахамі і славянскую азбуку стварылі ў грэцкім манастыры.

Навукоўцы лічаць, што славянская пісьменнасць была створана ў 9 стагоддзі, прыкладна ў 863 годзе. Новы алфавіт атрымаў назву «кірыліца» ад імя аднаго з братоў, Канстанціна, які , прыняўшы манаства, стаў Кірылам. А дапамагаў яму ў богадагаджальный справе адукацыі славянскіх народаў старэйшы брат Мяфодзій. Кірыл, які з малых гадоў праявіў вялікія здольнасці і ў дасканаласці ведаў усе навукі свайго часу, а таксама вывучыў шматлікія мовы, на аснове грэцкай стварыў славянскую азбуку. Ён істотна змяніў грэцкую азбуку, каб больш дакладна перадаць славянскую гукавую сістэму. Былі створаны дзве азбукі – глаголіца і кірыліца. Акрамя таго, браты-грэкі перавялі на славянскую мову Евангелле, Апостал і Псалтыр.

Дзень памяці гэтых святых як Дзень славянскага пісьменства і культуры пачалі святкаваць у Балгарыі яшчэ ў 19 стагоддзі, а затым гэтая традыцыя перайшла і ў іншыя краіны: Беларусь, Украіну, Расею, Малдову. У цяперашні час гэтаму святу прысвячаюцца навуковыя форумы, праводзяцца фестывалі, выставы, кніжныя кірмашы, паэтычныя чытанні, агляды мастацкай самадзейнасці, канцэрты і іншыя разнастайныя культурныя мерапрыемствы. Дарэчы, за ўнёсак святых Кірылы і Мяфодзія ў культуру Еўропы Папа Ян Павел II у 1980 годзе абвясціў іх заступнікамі Старога кантынента.

calend.ru

Просмотров: 2

%d такие блоггеры, как:
Яндекс.Метрика