Фестываль сярэдневяковай культуры ў Полацку

Свята “Фэст сярэдневяковай культуры “Рубон-2014” пройдзе ў Полацку 23-25 мая.

У гэтым годзе палітра “Рубона” дапоўніцца такімі складальнікамі беларускай самабытнасці, як нацыянальная кухня і музейная этнаграфія: у час свята адбудзецца культурны фестываль, пройдзе тэатралізацыя з выкарыстаннем музейных экспанатаў, будзе прадстаўлена рэканструкцыя гістарычных эпох развіцця Полаччыны.

ў Полацкім райвыканкаме падкрэслілі

Непаўторным каларытам напоўніць свята і сама пляцоўка – фэст пройдзе каля сцен старажытнай Сафіі, вобраз якой па праве можна лічыць адным з турыстычных брэндаў Беларусі.

Полацкае сярэдневяковае свята выклікае цікавасць рыцарскіх клубаў і турыстаў з Расіі, Літвы і Польшчы. У 2010 годзе “Рубон” увайшоў у міжнародны турыстычны праект “Бела Дзвіна”. Праграма свята мае спаборніцкі характар: праходзіць турнір лучнікаў, турнір ранняга сярэдневякоўя “Ратна кола” і турніры развітога сярэдневякоўя, а таксама рэйтынгавыя турніры па гістарычным фехтаванні сярод адзіночак і каманд для адбору кандыдатаў у зборную Беларусі, якая абараняе гонар краіны на міжнародных спаборніцтвах “Бітва нацый” (Украіна).

Белта

Просмотров: 0

%d такие блоггеры, как:
Яндекс.Метрика