InMOE запрашае да ўдзелу ў праграме моладзевага абмену “Таньчыць разам дзеля пераадоленьня сацыяльных і культурных бар’ераў”

Ініцыятыва для Цэнтральнай і Усходняй Эўропы InMOE запрашае да ўдзелу ў праграме моладзевага абмену “Таньчыць разам дзеля пераадоленьня сацыяльных і культурных бар’ераў”. Мерапрыемства адбудзецца 14-21 верасьня 2014 г. у Бая-Марэ (Румынія).

Праграма ўключае воркшопы, дыскусіі, прысьвечаныя праблеме стэрэатыпаў і сацыяльных бар’ераў. Навучаньне будзе адбывацца з выкарыстаньнем такіх мэтодык як камунікатыўныя гульні, пэрфомансы, флэшмобы.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ад 18 гадоў зь Беларусі, Нямеччыны, Польшчы, Украіны, Румыніі, якія валодаюць ангельскай мовай.

Каб прыняць удзел, неабходна падаць анляйн-заяўку.

Арганізатары кампэнсуюць транспартныя выдаткі ў памеры да 275 эўра, забясьпечваюць пражываньне й харчаваньне. Невялічкі арганізацыйны ўнёсак вітаецца.

Апошні тэрмін падачы заявак: 20 жніўня 2014 г.

Падрабязная інфармацыя — на сайце.

 

kli4nik.info

Просмотров: 0

%d такие блоггеры, как:
Яндекс.Метрика