На трасе Гомель – Рэчыца арыштавалі… піва

Падчас кантрольных мерапрыемстваў, праведзеных работнікамі інспекцыі МПЗ па Цэнтральным раёне г. Гомеля сумесна з супрацоўнікамі АБЭЗ АУС на транспарце на ўчастку дарогі Гомель – Рэчыца трасы М-10, устаноўлены факт незаконнай транспарціроўкі 759 літраў піва соладавага беларускай вытворчасці на агульную суму 9,5 млн. рублёў без наяўнасці суправаджальных дакументаў.

Падакцызная прадукцыя арыштаваная і канфіскавана, паведамляецца на сайце прэс-цэнтру інспекцыі МПЗ РБ. Матэрыялы праверкі накіраваныя ў эканамічны суд Гомельскай вобласці для разгляду ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Парушальніку за незаконны абарот піва пагражае штраф у памеры да 7,5 млн. рублёў з канфіскацыяй дадзенага тавару.

Просмотров: 0

%d такие блоггеры, как:
Яндекс.Метрика