“Наша Альтэрнатыва” і “Гавары Праўду” звярнуліся да чыноўнікаў з прапановамі па стварэнню безбар’ернага асяроддя

Грамадскія актывісты кааліцыі “Наша Альтэрнатыва”і грамадзянскай кампаніі “Гавары Праўду” звярнуліся з прапановай да кіраўнікоў адміністрацый раёнаў Гомеля і да старшыні гарвыканкаму і аблвыканкаму з прапановамі па стварэнню ў Гомелі безбар’ернага асяроддзя.

Актывісты прапанавілі:

Уносіць на стадыі праектавання ў праектах забудовы новых раёнаў (дамоў), завадскіх гандлёвых аб’ектаў) усталеўку пандусаў,з’ездаў на перакрыжаваннях для інвалідных калясак і роварных дарожак.

Ва ўжо існуючых жылых тэрыторыях у месцах магчымага руху раварыстаў пазначыць на тратуары раздзяляльную паласу для пераважнага руху раварыстаў.

Калі ходнік ці абочына гэтага не дазваляюць – вызначыць для руху раварыстаў адзін з бакоў ходніка ці абочыны, а пешаходам адвесці іншую для роўнай рэалізацыі правоў.

Прыстасаваць для бесперашкоднага руху раварыстаў, інвалідных вазкоў і грамадзян з дзіцячымі вазкамі скрыжаванні метадам зрэзу бардзюрнага каменя (ці усталеўкі пандуса).

Старшыня гарвыканкаму Кірычэнка Пётр Аляксеевіч вырашыў намесцы разглядзець прапанову і даць тлумачэнні па ёй.

Пётр Аляксеевіч не адмаўляе таго факту, што праблема безбар’ернага асяроддзя ў Гомеле існуе. Але за кароткі час выправіць усё немагчыма. Пры праектаванні новых раёнаў на дадзены момант праекціроўшчыкі удзяляюць вялікае значэнне і безбар’ернаму асяроддю.

Старыя бардзюры ля пешаходных пераходаў зразаць зараз есць магчымасць толькі пра правядзенні рамонтных работ. Да прыкладу Пётр Аляксеевіч прыводзіць рамонтныя работы ля інтэрнату Ф.Скарыны па вуліцы П.Броўкі. На гэтай выбарчай акрузе ён з’яўляецца дэпутатам. Кірычэнка і сам асабіста кантраляваў як на гэтым участку будуць зразацца бардзюры.

Старшыні гарвыканкаму вядомы і праблемы раварыстаў, бо і ў яго самаго ёсць ровар. Вызначыць для руху раварыстаў адзін з бакоў ходніка ці абочыны, а пешаходам адвесці іншую для роўнай рэалізацыі правоў Пётр Аляксеевіч спачатку палічыў немагчымым у нашым горадзе, бо людзі ўсё роўна будуць хадзіць па паласе для раварыстаў. Але пры размове, пры параўнанні з Еўрапейскім вопытам , Пётр Аляксеевіч паабяцаў больш увагі удзяліць дадзенаму пытанню.

Пры размове таксама ўздымаліся праблемы алкагалізацыі грамадства, і шляхі выхаду з гэтай сітуацыі.

Пётр Аляксеевіч прапанаваў незалежным актывістам таксама заняцца праблемай аб’яднання гомельскіх скейтбардыстаў. Маладзёны на дадзены момант катаюцца на помніках, што зневажае нашу культуру і гісторыю. Калі б актывісты кааліцыі “ Наша Альтэрнатыва” змаглі б аб’яднаць скейтбардыстаў, то Пётр Аляксеевіч змог бы дамовіцца з кіраўніцтвам цэнтральнага стадыёна, каб за мінімальную плату там можна былоб арганізаваць пляцоўку для скейтбардыстаў.

На праканцы размовы Пётр Аляксеевіч абяцаў яшчэ раз раз больш уважліва аднесціся да дадзеных прапаноў і калі ў незалежных актывістаў будуць добрыя прапановы ён з задавальненню іх падтрымае.

Просмотров: 0

%d такие блоггеры, как:
Яндекс.Метрика