PHD-СТЫПЭНДЫЯ ДЛЯ ГІСТОРЫКАЎ І ТЭОЛЯГАЎ

Інстытут эўрапейскай гісторыі ў Лейбніцы прапаноўвае стыпэндыю на дасьледаваньне для PhD-студэнтаў.

Стыпэндыя прызначаецца для маладых дасьледчыкаў у сфэры гісторыі ды тэалёгіі, тэматыка – рэлігійныя, сацыяльныя, палітычныя вымярэньні розных перыядаў гісторыі Эўропы.

Праграма дае мажлівасьць працы над уласным праектам у Інстытуце ў Майнцы (Нямеччына), працягласьць праграмы – ад 6 да 12 месяцаў.

Пачатак праграмы – студзень 2015 г. ці пазьней.
Памер стыпэндыі – 1200 эўра штомесяц.

Каб прыняць удзел, неабходна падаць заяўку з наступнымі дакумэнтамі:

  •  жыцьцярыс,
  •  сьпіс публікацыяў,
  • апісаньне дасьледчай працы, план дасьледаваньня,
  • копія ўнівэрсытэцкага дыплому,
  • рэкамэндацыя навуковага кіраўніка (не рэкамэндацыя агульнага характару, а ацэнка дасьледчай працы кандыдата).

Апошні тэрмін падачы заявак: 1 жніўня 2014 г.

Дэталёвае апісаньне праграмы – на сайце.

Паводле adukacyja.info

Просмотров: 0

%d такие блоггеры, как:
Яндекс.Метрика