Прапануем Вашай увазе інфармацыю пра стыпендыі для навучання ў Эстонскай школе дыпламатыі

Эстонская школа дыпламатыі разам са Шведскай Міжнароднай агенцыяй па развіцці супрацоўніцтва SIDА прапануюць стыпендыі для маладых актыўных беларусаў, сяброў грамадскіх арганізацый, для ўдзелу ў праграме “Міжнародныя адносіны і еўрапейская інтэграцыя”, якая будзе дзейнічаць з верасня 2014 да траўня 2015.

Патрабаванні да кандыдатаў
Кандыдат (ка) павінен (на):
– быць грамадзянінам (нкай) Рэспублікі Беларусь;
– быць не старэйшым (ай) за 35 год на момант падачы заяўкі;
– вольна валодаць ангельскай мовай (добра пісаць на ёй, размаўляць – узровень advanced);
– быць сябрам або працаваць у грамадскай арганізацыі, альбо займацца вывучэннем міжнародных адносін ў даследчай установе;
– мець моцную зацікаўленнасць у вывучэнні міжнародных адносін і сумежных дысцыплін;
– быць працаздольным (ай), адкрытым (ай) да супрацоўніцтва і навучання ў мульцікулькультурным асяроддзі.

Заяўка мусіць быць пададзена да 31.05.2014

Больш падрабязную інфармацыю, а таксама спіс неабходных для падачы дакументаў, можна знайсці ў дадатку (на ангельскай мове).

Па дадатковых пытаннях звяртайцеся да Mari-Liis Mäevere па адрасе сеціўнай пошты:mariliis.maevere@edk.edu.ee

Просмотров: 0

%d такие блоггеры, как:
Яндекс.Метрика