Пад Гомелем п’яны падлетак скраў аўтамабіль збіў насмерць веласіпедыста

Непаўналетні гамяльчук з двума сябрамі прыехаў у мінулы чацвер у Буда-Кашалёва.

Кампанія збіралася святкаваць вяртанне з войска аднаго з жыхароў вёскі Баравое Ляда. Пасядзеўшы ў кавярні ў райцэнтры, нецвярозая кампанія адправілася дадому да ініцыятара пагулянкі, піша onliner.by.

Гуляючы начной вёскай, убачылі незамкнуты Opel Vectra. П’яных хлопцаў паспрабавала прагнаць маці ўладальніка аўто. Але, пахадзіўшы коламі, тыя вярнуліся. 16-гадовы гамяльчук сеў за стырно і завёў рухавік. Каб спыніць прыяцеля, яго сябар заскочыў у салон. Але згоншчык ужо імчаўся па дарозе.

Нечакана самаход павяло, і ён збіў веласіпедыста. Аўтамабіль з’ехаў у кювет, некалькі разоў перавярнуўся і спыніўся паміж дрэвамі. Кіроўца і пасажыр, атрымаўшы некалькі драпін, выбраліся з пакарабачанага самаходу і накіраваліся ў райцэнтр. Веласіпедыст – 54-гадовы жыхар Буда-Кашалёва – памёр на месцы.

– Пра здарэнне ў міліцыю паведаміў кіроўца, што ехаў дарогай пад пяць гадзін раніцы, – распавяла афіцыйнай прадстаўніца УСК Гомельскай вобласці Марыя Крываногава. – Ён убачыў у кювеце пабіты аўтамабіль, а пасля – загінулага веласіпедыста.

Кампанію, якая накіроўвалася на вакзал, затрымалі. Нецвярозага «бяспраўніка» – навучэнца аднаго з гомельскіх прафесійных ліцэяў – змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Буда-Кашалёўскага райаддзела міліцыі. У дачыненні да яго распачата дзве крымінальныя справы: за крадзеж аўто і парушэнне ПДР, што прычынілася з неасцярожнасці да смерці чалавека.

Просмотров: 0

%d такие блоггеры, как:
Яндекс.Метрика