Сэмінар па вывучэньні досьведу працаўладкаваньня асоб зь інваліднасьцю ў Польшчы

Хэльсынскі фонд па правах чалавека (Польшча) і асьветніцкая праваабарончая ўстанова «Офіс па правах людзей з інваліднасьцю» (Беларусь) працягваюць сэрыю стажыровак па вывучэньні вопыту працаўладкаваньня асоб зь інваліднасьцю ў Рэспубліцы Польшча і запрашаюць прыняць удзел у другім (і апошнім у гэтым годзе) сэмінары .

Мэта сэмінара – пазнаёміць удзельнікаў з асновамі канцэпцыі правоў чалавека і іх практычным выкарыстаньнем пры фарміраваньні палітыкі занятасьці асоб з інваліднасьцю; вывучыць канкрэтныя мэханізмы і спосабы рэалізацыі права на працу асоб зь інваліднасьцю, іх актывізацыі ў Польшчы і іншых краінах; прэзэнтаваць вопыт разьвіцьця сыстэмы працаўладкаваньня і занятасьці Рэспублікі Польшча.

Арыенціровачныя даты правядзеньня сэмінара: 21-27 чэрвеня 2014 года.

Месца правядзеньня: Варшава, Польшча.

Да ўдзелу запрашаюцца:
– Спэцыялісты і актывісты арганізацый, якія маюць актыўную пазыцыю ў адносінах да інваліднасьці ў Беларусі;
– Удзельнікі ініцыятыў, якія займаюцца самадапамогай і дапамогай людзям зь інваліднасьцю ў Беларусі;
– Ініцыятыўныя людзі, якім не абыякавыя праблемы чалавека зь інваліднасьцю.

Працоўная мова: руская.

Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анкету і выслаць яе на пошту seminar@disright.org не пазней за 28 траўня 2014 году. Дадатковую інфармацыю пра сэмінар

disright.org

Просмотров: 0

%d такие блоггеры, как:
Яндекс.Метрика