Трэнінг ‘E-motion’ у Італіі

Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання BOSS! запрашае на моладзевы абмен «E-motion», які арганізуецца ў Італіі.

Мэта праекта: развіцце дыялогу ў грамадствах, якія маюць праблемы ксенафобіі, расізма, знешняй і ўнутранай міграцыі.

Падчас трэнінга моладзь з Беларусі, Італіі, Харватыі і Малдовы атрымае шырокі інструментарый для працы з групамі рызыкі, сустрэнецца з італьянскімі імігрантамі і праз іх асабісты вопыт пазнаёміцца з актуальнымі праблемамі развіцця сучаснага грамадства.

Асноўныя метадалогіі правядзення трэнінга – форум-тэатр і відэа-арт.

Патрабаванні да кандыдатаў

  • узрост – 18-25 гадоў,
  • цікавасць да тэматыкі трэнінга,
  • жаданне рэалізаваць уласны праект,
  • валоданне ангельскай мовай.

Месца правядзення: Італія, Таскана. Праект будзе праходзіць ў невялічкім горадзе ля Фларэнцыі, а таксама ў Фларэнцыі і Сіене.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары забяспечваюсь харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў, а таксама пакрываюць 70% транспартных выдаткаў. Арганізатары таксама аказваюць дапамогу ў атрыманні візы.

Дэдлайн падачы заявак – 7 жніўня 2014.

Кантакты партнёрскай арганізацыі – на сайце www.aboss.by.

adukacyja.info

Просмотров: 0

%d такие блоггеры, как:
Яндекс.Метрика