ТУРНІР У ЗЕНІЦЕ

Інфармацыйна – спартовы турнір  “ХОПІЦЬ ПІЦЬ  –  ТРЭБА ЖЫЦЬ”  у самым разгары.

У сувязі з працоўнай суботай гульні прыйшлося пераносіць, што не з’яўляецца добрым стымулам як для ўдзельнікаў, так  і для арганізатараў. Таму прынята  рашэнне – больш ніякіх пераносаў. З  наступных выходных гуляем па сістэме: не змагла каманда прыйсці – значыць прайграла… А сёння была толькі адна гульня, у якой каманда  “Сатурн” перамагла аднаго з лідараў турніра, гомельскую  каманду “Фенікс”,  з чым іх і віншуем!!!

PS: Яшчэ раз нагадваем удзельнікам – больш ніякіх пераносаў!

Уласная інфармацыя “ТВ”

Просмотров: 1

%d такие блоггеры, как:
Яндекс.Метрика