У Беларусі адчыняецца музей рэпрэсій 1920-1950г.

Адкрыццё музею рэпрэсій адбудзецца 19 траўня у 18.00 у Бабруйску, па адрасе: Кастрычніцкая-173 а, офіс АГП.

Яго стваральніца, грамадская актывістка Вольга Піманава кажа:

Адкрыццё вырашылі прымеркаваць да Міжнароднага дня музеяў. У экспазіцыі ахоплены перыяд рэпрэсій, 1920 – 1950 гады. Я ўзялася за гэтую тэму, бо ў Бабруйску ніхто грунтоўна не займаецца ёй. Нават у краязнаўчым музеі ўсяго адна шыльдачка вісіць. І гэта негледзячы на тое, што яго заснавальнік і першы дырэктар Цодык Славін быў рэпрэсаваны, загінуў у ГУЛАГу. Таму экспазіцыя прысвечана ўсім рэпрэсаваным Бабруйшчыны – святарам, культурным дзеячам і простым грамадзянам, якія былі прынесеныя ў ахвяру таталітарызму.

Вольга Піманава нагадвае, што менавіта ў Бабруйску з’явіўся першы на постсавецкай прасторы Музей ахвяр палітычных рэпрэсій, які стварала і ўзначальвала Ганна Бакач. Але на дадзены момант гэты музей зачынены.

Мы, атрымліваецца, пераемнікі Ганны Бакач. Адзначу, што адзін з сябраў Бабруйскай арганізацыі ахвяр палітычных рэпрэсій, журналіст Анатоль Санаценка, вельмі дапамог мне ў стварэнні экспазіцыі. На адкрыцці мы з ім раскажам гасцям пра рэпрэсаваных землякоў, пра музей падрабязней, – адзначыла актывістка.

Вольга Піманава дадае, што яе мэта – не толькі ўшанаваць памяць землякоў, але і нагадаць пра іх іншым.

Чорныя старонкі гісторыі нельга забываць. Бо такое забытае мінулае нязменна вяртаецца. Буду рада, калі нехта адгукнецца, падзеліцца з нашым музеем матэрыяламі, бо адной мне давялося цяжкавата, – кажа Вольга Піманава.

Прапанова стварэння Музея рэпрэсій прагучала на вечарыне памяці, якая адбылася мінулай восенню на офісе АГП.

Вясна

Просмотров: 0

%d такие блоггеры, как:
Яндекс.Метрика