У Беларусі штогод губляюцца каля 2 тысяч дзяцей

У органы ўнутраных спраў Беларусі штогод паступае каля дзвюх тысяч зваротаў грамадзян аб знікненні дзяцей. Такія дадзеныя распаўсюдзіла міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Разуменне” да Дня зніклых дзяцей, які адзначаецца 25 мая.

“Пераважная большасць дзяцей, якія сыйшлі з дому ці з інтэрнатных устаноў, знаходзяцца цягам трох сутак. Аднак некаторыя са зніклых застаюцца неадшуканымі на працягу многіх гадоў”, – адзначылі ў аб’яднанні.

На 1 студзеня 2014 года ў Беларусі заставаліся незнойдзенымі 62 дзіцяці. Асноўнымі прычынамі сыходу дзяцей з дому з’яўляюцца прага да прыгод, сваркі з бацькамі, боязь пакарання за правіны ці правапарушэнні, а таксама гвалт у сям’і і невыносныя ўмовы жыцця ў інтэрнаце.

Дзень зніклых дзяцей адзначаецца штогод з 1984 года, ён прысвечаны тым, хто ўсё яшчэ знаходзіцца ў вышуку, і тым, каго ўдалося выратаваць.

БелаПАН

Просмотров: 0

%d такие блоггеры, как:
Яндекс.Метрика