У Гомелі адбудзецца вечарына, прысвечаная творчасці Таісы Мельчанкі.

[su_frame align=”right”][/su_frame]У чацвер, 24 красавіка, на Палескай, 52 адбудзецца вечарына, прысвечаная творчасці выбітнай беларускай паэткі Таісы Мельчанкі.

Паэзія Таісі Васільеўны – гэта глыбокая развага пра долю Беларусі, пра непадробную любоў да роднага краю, якому, як гэта ні горка казаць, пагражае духоўная і экалагічная катастрофа.

Калі вы не раўнадушныя да лёсу Бацькаўшчыны, завітайце а 18 гадзіне на Палескую, 52.

Зноў працінае боль, нібы страла, –
Мярцвеюць душы без агню святога.
Мая Радзіма, ты ў мяне ўвайшла
Цяплом пяшчоты з роднага парога.

  .                                             Таіса Мельчанка.

Просмотров: 0

%d такие блоггеры, как:
Яндекс.Метрика