ФОТАКУРС ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ “ЛАВІ МОМАНТ!”

З 13 верасьня па 16 лістапада 2014 г. пройдзе навучальны курс па рэпартэрскай фатаграфіі “Лаві момант”. Курс будзе складацца зь лекцыяў вядомых беларускіх фотарэпартэраў, практычных заняткаў пад іх кіраўніцтвам і адпрацоўкі здабытых навыкаў у рэальных умовах. Трэнэры курсу: Сяргей Грыц, Сяргей Балай, Тацяна Зянковіч.

Курс разьлічаны на тых, хто ўжо валодае фотакамэрай, але яшчэ не зьяўляецца прафэсійным фотарэпартэрам і мае жаданьне навучыцца здымаць навіны, рэпартажы й фотагісторыі.

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, студэнты факультэтаў журналістыкі ці выпуснікі школаў маладога журналіста, а таксама аматары зь Менску й рэгіёнаў, якія ўжо маюць досьвед абыходжаньня з фотакамэрай, але яшчэ ня сталі прафэсійнымі фотарэпартэрамі.

Каб парыняць удзел, неабходна праз эл. адрас baj@baj.by падаць заяўку з кароткім расповядам пра сябе (ня больш за 1 000 знакаў) і абгрунтаваньнем свайго жаданьня ўдзельнічаць у курсе. У тэме ліста пазначыць “Photo reporting”.

Лепшыя зь навучэнцаў па выніках курсу атрымаюць магчымасьць удзелу ў сэмінары за мяжой. Колькасьць удзельнікаў абмежаваная.

Заняткі будуць праводзіцца раз на тыдзень па суботах з 15.00 да 18.00.

Апошні тэрмін падачы заявак: 8 верасьня 2014 г.

Падрабязьней – па спасылцы.

Паводле baj.by


Читать полностью:  http://auto.tut.by/news/video/412638.html

Просмотров: 0

%d такие блоггеры, как:
Яндекс.Метрика