З выпускнога – ў рэанімацыю

Дзьве адзінаццаціклясьніцы Калінкавіцкай сярэдняй школы № 7 трапілі з выпускнога вечара ў рэанімацыю цэнтральнага раённага шпіталя.

За жыцьцё адной зь іх лекары змагаюцца дагэтуль — яна ў цяжкім стане. Другая пасьля рэанімацыйных і тэрапэўтычных працэдур вярнулася ў школу і, як паведамілі пэдагогі, здае сёньня дзяржаўны іспыт па матэматыцы.

Што курылі ці пілі выпускніцы, у школе ня ведаюць — гэта высьвятляюць сьледчыя. Паводле расповедаў ачунялай адзінаццаціклясьніцы, дрэнна ім стала якраз пасьля курэньня.

Радыё Свабода

Просмотров: 0

%d такие блоггеры, как:
Яндекс.Метрика